Слонім адзначыць 100-годдзе бальшавіцкага перавароту ў Расеі



У Слоніме ўжо падрыхтаваны сцэнарый дзеля таго, каб урачыста адзначыць 100-годдзе кастрычніцкага перавароту ў Расеі ў 1917 годзе. Святкаванні адбудуцца 4 лістапада ў цэнтры горада, а таксама ў мясцовым цэнтры культуры і адпачынку.

Урачыстасць пачнецца з мітынгу “Ад мінулага да сучаснага”, а потым пад такім назовам будзе наладжана і выстава народнай студыі выяўленчага мастацтва. У гэты дзень на сцэне цэнтра культуры пачнуць спяваць і танцаваць мясцовыя калектывы “Каскад”, “Золак”, “Шанс” і іншыя. Прыедзе ў Слонім і нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусі імя Цітовіча. Той хто купіць білеты за 10 рублёў, то зможа трапіць на канцэрт народнага хору.

Нагадаем, што дзень бальшавіцкага перавароту ў Расіі ў лістападзе 1917 года святкуецца толькі ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя