Слонім патрабуе адстаўкі Лукашэнкі
Сотні людзей 16 жніўня сабраліся каля будынка Слонімскага райвыканкама з патрабаваннямі, каб Лукашэнка сышоў назаўсёды. Слонімцы з плакатамі і бел-чырвона-белымі сцягамі патрабуюць новыя выбары, адстаўку Лукашэнкі і выкрыццё злачынства супрацоўнікаў сілавых структур, якія збівалі і забілі людзей у Менску.
Да слонімцаў на сустрэчу выйшаў старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч і начальнік Слонімскага РАУС Аляксандр Трухан. Але нешта новае і важнае яны людзям не сказалі, і нават не адказалі на многія пытанні слонімцаў. Іх абсвісталі. Праўда, Аляксандр Трухан адзначыў, што супрацоўнікаў Слонімскага РАУС у Менску няма і не было. «Я адказваю за Слонім і Слонімскі раён. За астатнюю тэрыторыю я адказнасці не нясу», – сказаў Трухан…
Пасля мітынгу слонімцы пайшлі калонай па вуліцах горада. А вечарам на чарговым мітынгу плануецца прыняць зварот да беларускага народа.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім