Слонімец Алесь Масюк напісаў скаргу ў пракуратуру
Кандыдат у дэпутаты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў па Заходнім выбарчым ўчастку № 10 Алесь Масюк падаў скаргу ў пракуратуру Слонімскага раёна. Скаргу Алесь Масюк напісаў на незаконныя дзеянні участковай выбарчай камісіі Незалежнага выбарчага ўчастка № 10 г.Слоніма.
На 5 лістках фармата А-4 кандыдат у дэпутаты апісаў усе парушэнні, якія былі выяўлены падчас выбараў, найперш, калі адбываўся падлік галасоў і складанне пратаколаў падліку галасоў на ўчастку № 10.
Цяпер Алесь Масюк чакае ад пракуратуры адказу на сваю скаргу. А таксама спадзяецца, што пракуратура правядзе сур’ёзнае расследаванне па вышэй названых парушэннях падчас выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя
