Слонімец аштрафаваны на 10 базавых за Свіслацкі фэст
У панядзелак, 12 снежня, адбыўся суд Свіслацкага раёна. На ім судзілі жыхара Слоніма, сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Віктара Марчыка за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы і Якушоўцы.
Суд Свіслацкага раёна за ўдзел у Свіслацкім фэсце пакараў Віктара Марчыка штрафам на 10 базавых велічых, гэта на 210 рублёў.
Яшчэ аднаго слонімца Паўла Севасцьяна за ўдзел у гэтым фэсце будуць судзіць у Свіслачы 15 снежня.
Беларускае Радыё Рацыя, Свіслач
