Слонімец атрымаў папярэджанне за збор подпісаў



Суд Слонімскага раёне разгледзеў адміністрацыйную скаргу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў адносінах да сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Міхася Сашко, які збіраў подпісы за адкліканне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валянціна Семянякі.

Хаця збор подпісаў не з’яўляецца несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, суддзя Наталля Радзівонік папярэдзіла Міхаіла Сашко. Але сам спадар Сашко вінаватым сябе не лічыць і будзе, па яго словах, аспрэчваць судовае папярэджанне ў Гарадзенскім абласным судзе.

Па аналагічнай справе суды чакаюць слонімцаў Віктара Марчыка і Алеся Масюка.Іх будуць судзіць 14 верасня.

Нагадаем, што ў панядзелак, 7 верасня, сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл перадалі ў Слонімскі раённы Савет дэпутатаў заяву выбарцаў Слонімскай выбарчай акругі № 58 аб скліканні сходу выбарцаў па пытанні адклiкання дэпутата Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянціна Семянякі. Да заявы слонімцы далучылі 349 подпісаў выбарцаў, якія яны сабралі.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім