Слонімец забраў з мытні выданні праз два гады
Слонімскі грамадскі актывіст Павел Севасцьян яшчэ 24 ліпеня 2014 года ехаў з Беластока ў Слонім. З сабой ён вёз асобныя нумары тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва», беларуска-польскі слоўнік, кнігу Аляксандра Вярбіцкага «Па жвіроўках, асфальтоўках…» і іншыя выданні, якія выдаюць у Польшчы беларусы. Але беларускія мытнікі на мытным пункце «Бераставіца» усе выданні канфіскавалі, склалі пратакол, апісалі ўсё канфіскаванае.
Прайшло два гады і Павел Севасцьян вырашыў пацікавіцца лёсам канфіскаваных выданняў. Ён заехаў на рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Бераставіца» і спытаў пра лёс тых выданняў, якія яму не дазволілі два гады таму прывесці ў Беларусь. Мытнікі адшукалі ўсе канфіскаваныя выданні і вярнулі Паўлу Севасцьяну.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя