Слонімскае жаночае духоўнае вучылішча далучаць да Менскай семінарыі
Слонімскае жаночае духоўнае вучылішча бліжэйшы час будзе далучана да Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Пра гэта было агучана на вучоным савеце Менскай духоўнай семінарыі.
Рэгентскае і іканапіснае аддзяленні ўвойдуць у склад Менскай духоўнай семінарыі. А катэхізатарскае аддзяленне будзе ліквідавана.
Нагадаем, што Слонімскае духоўнае вучылішча знаходзілася на тэрыторыі Свята-Благавешчанскага жаночага манастыра ў Слоніме на Віленскай вуліцы. Яно рыхтавала выкладчыкаў Закона Божага, рэгентаў і іканапісцаў. У ім маглі вучыцца дзяўчаты ва ўзросце ад 17 да 35 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя