Слонімская раёнка напісала пра Леніна
Самай галоўнай навінай для Слонімскай раённай газеты сёння стала інфармацыя пра тое, што ў Слоніме ўшанавалі памяць Леніна.
Некалькі старых пенсіянераў усклалі карзіну з кветкамі да помніка Леніну ў Слоніме на Першамайскай вуліцы. Гэтыя пенсіянеры, як паведамляе раёнка, з’яўляюцца “членамі Слонімскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”, якім кіруе нехта Палякоў. Нядаўна на сайце раёнкі некалькі “тысяч людзей галасавалі”, каб не перайменоўваць плошчу Леніна ў Слоніме ў Тэатральную, а карзіну з кветкамі прыйшлі ўскласці толькі 6 пенсіянераў.
Дарэчы ў Слоніме яшчэ стаіць 4 помнікі Леніну. А 30 гадоў таму іх у Слоніме налічвалася ажно 10. Час іх паціху знішчае. Дарэчы, Ленін у цэнтры Слоніма, куды пенсіянеры ўсклалі кветкі, стаіць у самы цэнтры Слоніма ў скверы на Першамайскай вуліцы, дзе Ленін рукой паказвае на Спаса-Праабражэнскі сабор.
Алена Навіцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім