Слонімскі суддзя папярэдзіў Алеся Масюка
Адбыўся суд над слонімскім грамадскім актывістам, сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесем Масюком. Слонімец 9 жніўня прымаў удзел у пікетаванні, у якім ён выказваў сваё незадавальненне з вынікамі выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Алесь Масюк, як і многія слонімцы, лічыць, што выбары ў Слоніме былі сфальсіфікаваныя, і на выбарах перамогу атрымала Святлана Ціханоўская. Таму ён прыйшоў на плошчу да Слонімскага райвыканкама, каб выказаць свой пратэст.
Суддзя суда Слонімскага раёна Аляксандр Ярмолік ніякіх штрафаў слонімскаму грамадскаму актывісту не прысудзіў, а толькі папярэдзіў яго “пра недапушчальнасць супрацьпраўных паводзін”.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім