Слонімскі веснік: дзякуючы Вялікаму Кастрычніку беларускі народ здабыў незалежнасць…
Слонімская раённая газета, як і многія раёнкі Беларусі, на першай старонцы свайго апошняга нумара, апублікавала віншаванне слонімцаў ад Слонімскага райвыканкама і Слонімскага райсавета з днём 7 лістапада.
У віншаванні напісана, што “дзякуючы Вялікаму Кастрычніку беларускі народ здабыў незалежнасць, стварыў эканамічны і інтелектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру. Людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак, удзел у кіраванні краінай…” і г.д.
Вось так сёння выхоўваюць беларусаў кастрычніцкім бальшавіцкім пераваротам у Расеі ў 1917 годзе. Хаця якое дачыненне гэты пераварот наогул мае да Беларусі, асабліва да Заходняй?..
Беларускае Радыё Рацыя