Слонімская ДАІ адпусціла бус з ІП (абноўлена)
У 12 гадзін 20 хвілін супрацоўнікі Слонімскай ДАІ адпусцілі бус са слонімскімі ІП і сказалі, што з дакументамі ў кіроўцы ўсё добра і машына не лічыцца выкрадзенай. Так, слонімскія ІП, якія хацелі прыняць удзел у мітынгу ў Менску, на яго не трапілі па віне супрацоўнікаў Слонімскай ДАІ.
Нагадаем, што сёння, 14 сакавіка, раніцай 14 індывідуальных прадпрымальнікаў Слоніма вырашылі на бусе паехаць са Слоніма ў Менск на мітынг, прысвечаны адмене ўказаў №222 і №48. Да 13 гадзін яны павінны былі быць у Менску. Але толькі бус з прадпрымальнікамі выехаў са Слоніма, іх затрымалі супрацоўнікі Слонімскай ДАІ і загадалі ехаць у Слонім да памяшкання ДАІ. Калі ІП пачалі выказваць сваё незадальненне, супрацоўнікі ДАІ сказалі, што, маўляў, іх машына лічыцца выкрадзенай, таму неабходна праверка. Пра гэта нашаму радыё паведаміў сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык, які ехаў з ІП разам у Менск.
* * *
14 індывідуальных прадпрымальнікаў Слоніма сёння, 14 сакавіка, на бусе выехалі са Слоніма ў Менск на мітыг, прысвечаны адмене ўказаў №222 і №48. Да 13 гадзін яны павінны былі быць у Менску. Але толькі бус з прадпрымальнікамі выехаў са Слоніма, іх затрымалі супрацоўнікі Слонімскай ДАІ і загадалі ехаць у Слонім да памяшкання ДАІ. Калі ІП пачалі выказваць сваё незадальненне, супрацоўнікі ДАІ сказалі, што, маўляў, іх машына лічыцца выкрадзенай, таму неабходна праверка. Пра гэта нашаму радыё паведаміў сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык, які ехаў з ІП разам у Менск. Цяпер бус са слонімскімі ІП стаіць на пляцоўцы каля памяшкання Слонімскай ДАІ. Колькі часу іх там пратрымаюць – невядома.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім