Слонімскія дэмакраты адзначылі Дзень Волі



У Слоніме Дзень Волі адзначылі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл на дзень пазней – 26 сакавіка. Справа ў тым, што 25 сакавіка многія слонімцы прымалі ўдзел у іншых святочных мерапрыемствах. Таму сабраліся ўсе разам на дзень пазней.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сустрэчу адкрыў былы дырэктар школы Мікалай Барысік, якія распавёў прысутным пра 25 Сакавіка і Беларускую Народную Рэспубліку.

Паэт Мікола Канановіч парадаваў усіх сваімі новымі вершамі, якія прысвечаны Беларусі і волі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У гэты дзень віншавалі адзін аднаго са святам сябры розных партыйных суполак Слонімшчыны: ад БНФ да БХД. А потым хвілінай маўчання памянулі ўсіх тых, хто загінуў за незалежнасць нашай Бацькаўшчыны.У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 20 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім