Слонімскія дэмакраты едуць на першамайскую акцыю ў Менск



У нядзелю, 29 красавіка, адбылося пасяджэнне актывістаў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Падчас пасяджэння было вырашана падтрымаць незалежныя прафсаюзы і далучыцца 1 траўня да першамайскай акцыі ў Менску.

Па словах сябра Рады БНК слонімца Віктара Марчыка, сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл просяць таксама далучыцца да акцыі незалежных прафсаюзаў дэмакратаў з іншых рэгіёнаў Беларусі і прыняць у ёй удзел, так як слонімцы.

Нагадаем, што ўпершыню за 10 год Менгарвыканкам дазволіў незалежным прафсаюзам правесці першамайскую акцыю. Паводле заяўкі Рады Беларускага кангрэсу дэмакратычных сіл, акцыя адбудзецца 1 траўня з 14 па 16 гадзіну ў Кіеўскім скверы ў Менску.

Беларуская Радыё Рацыя