Слонімскія дзеці хочуць яшчэ лета



Слонімскі грамадскі актывіст Алесь Масюк разам з жыхарамі свайго мікрараёна “Паўднёвы Захад” у Слоніме, дзе пражываюць у новых дамах маладыя сем’і, у суботу, 30 жніўня, арганізаваў на вуліцы Францыска Скарыны вялікае свята “Хочам яшчэ лета!”.

На свята сабраліся дзесяткі дзяцей, моладзі, людзей сталага ўзросту. Падчас мерапрыемства перад прысутнымі выступілі юныя гімнасткі Слонімскай спартыўнай школы, мясцовыя артысты, якія правялі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі розныя конкурсы, віктарыны, спартыўныя гульні. Самыя актыўныя ўдзельнікі свята атрымалі сувеніры і падарункі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Падобнае мерапрыемства ў новым мікрараёне Слоніма адбылося ўпершыню.

[Not a valid template]

Па словах Алеся Масюка, розныя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых у сваім мікрараёне мы плануем праводзіць і надалей, калі на гэта будзе дазвол і падтрымка мясцовай улады. “Арганізаваць гэта свята ў мікрараёне вялікую дапамогу аказалі актывісты грамадскага аб’яднання “Маці супраць наркотыкаў”, – сказаў Алесь Масюк.

Барыс Баль,  Беларускае Радыё Рацыя,  Слонім

Фота аўтара