Слонімскія ідэолагі – самыя лепшыя на Гарадзеншчыне
У Гародні адбылася выніковая калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Гарадзенскага аблвыканкама. На ім былі падведзены вынікі конкурсу на лепшыя ўстановы культуры. Сярод музеяў лепшым назвалі Лідскі гісторыка-мастацкі музей. Сярод дзіцячых школ мастацтваў лепшай стала Свіслацкая. Лідскі музыкальны каледж названы лепшай абласной установай.
А вось з ідэолагамі найбольш пашанцавала Слонімскаму раёну. У іх райвыканкаме аказваецца працуюць сёння ідэолагі, якіх аблвыканкам назваў самымі лепшымі ідэолагамі ў Гарадзенскай вобласці.
Беларуская Радыё Рацыя