Слонімскія ІП павязуць свае звароты Лукашэнку



У Слоніме адбыўся чарговы сход індывідуальных прадпрымальнікаў. На ім ІП вырашалі канкрэтныя пытанні. Яны падрыхтавалі некалькі зваротаў: да кіраўніка Гарадзенскага абласнова спажывецкага таварыства, каб той асабіста прыехаў у Слонім і з мясцовымі ІП вырашыў пытанні наконт аплаты арэнды.

“Пакуль такой сустрэчы не будзе – ніхто плаціць за арэнду за месца на рынку не будзе”, – сказалі слонімскія ІП; у інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Гарадзенскай вобласці, каб іх супрацоўнікі прыехалі і праверылі тых, хто пад “крышай” мясцовых вертыкальшчыкаў без ніякіх дакументаў гандлюе ў Слоніме.

Адначасова, кожны з прадпрымальнікаў звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі са зваротам, каб ён адмяніў загады № 222 і № 48. Усе гэтыя звароты слонімцы асабіста павязуць у Менск 14 сакавіка, каб перадаць Лукашэнку.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім