Слонімскія прадпрымальнікі едуць у Менск



Каля 20 індывідуальных прадпрымальнікаў Слоніма ўжо вырашылі паехаць 14 сакавіка ў Менск на мітыг, прысвечваны адмену ўказаў №222 і №48. Прадпрымальнікі арганізоўваюць цэнтралізаваную паездку, а таксама ёсць і такія, якія ў Менск будуць дабіраць на сваім прыватным транспарце ці на аўтобусах і цягніках.

Сярод слонімцаў у Менск паедзе і Сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык, які сказаў: “Гэта будзе сёлета наша ўжо трэцяя  паездка ў Менск. Пытанняў і праблем у нас шмат, але ў Слоніме і на Гарадзеншчыне ў цэлым вертыкальшчыкі іх не вырашаюць ці проста баяцца вырашаць.Таму мы паедзем зноў у Менск. Можа нас усё ж пачуюць 14 сакавіка”.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім