Слонімскія вуліцы вачыма хлопчыка
Жыхарка Слоніма ў гэтыя калядныя дні папрасіла свайго сыночка намаляваць любы малюнак, які ён пажадае. І хлопчык доўга не думаў, а намаляваў вось такі малюнак. На ім адлюстраваны слонімскія вуліцы, па якіх на машыне бацькі яго возяць у дзіцячы садок. Вуліцы ў Слоніме такія страшныя, што хлопчык нічога не пажадаў намаляваць, а толькі вуліцы з выбоінамі і ямамі, па якіх яго кожны дзень бацькі вязуць у дзіцячы садок. Малюнак бацькі хлопчыка скінулі ў ВКонтакте, і цяпер ідзе абмеркаванне пра жахлівы стан вуліц у горадзе над Шчарай.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя
