Слонімскую сінагогу зноў хочуць прадаць



Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён. Гандаль адбудзецца 12 кастрычніка. У гэтым годзе сінагогу ўжо хацелі прадаць вясной за 129 тысяч беларускіх рублёў, але не знайшлося пакупніка. Цяпер першапачатковы кошт зніжаны на 50% і яна будзе каштаваць 64.500 рублёў.

Слонімская сінагога – адзін са старэйшых помнікаў Беларусі. Яна была пабудавана ў 1642 годзе ў стылі барока. Знаходзіцца сінагога ў цэнтры Слоніма.

Беларускае Радыё Рацыя