Слонімца аштрафавалі за ўскладанне кветак
Індывідуальны прадпрымальнік са Слоніма Аляксандр Салейка аштрафаваны за ўдзел у “несанкцыянаваным мітынгу”. Ён усклаў гваздзікі з белай стужкай на прыступкі Слонімскага райвыканкама ў знак пратэсту супраць забойстваў, насілля і гвалту ў Беларусі з боку сілавых структур. І за гэта суд Слонімскага раёна аштрафаваў яго на тры базавыя адзінкі.
Крыху раней слонімец Пётр Кушаль – памочнік ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, быў зняволены на пяць сутак. Назіральнік на выбарах у Слоніме Алесь Масюк атрымаў папярэджанне. А журналіст “Газеты Слонімскай” Яўген Валадашчук аштрафаваны на 10 базавых адзінак. Такая вось незаконнасць з боку міліцыі і суддзяў Слонімскага раёна.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: gs.by
