Слонімцаў будуць судзіць
20 чэрвеня слонімцы правялі акцыю ў падтрымку затрыманых прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У гэты дзень на трох машынах да маладых слонімцаў, якія стаялі каля цэнтра культуры, пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі і папярэдзілі, што яны праводзяць несанкцыянаваны пікет. І склалі пратакол.
У сераду, 24 чэрвеня, слонімцаў будуць судзіць у памяшканні суда Слонімскага раёна.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: gs.by