Слонімцаў хвалюе стан набярэжнай канала Агінскага
Жыхары Слоніма пачалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам да дырэктара Слонімскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства ЖКГ Анатоля Новіка. У звароце слонімцы звяртаюцца да дырэктара з трывогай пра тое, што набярэжная славутага канала Агінскага ў цэнтры Слоніма патрабуе сур’ёзнага ўпарадкавання.
[Not a valid template]
“Канал Агінскага ў цэнтры Слоніма з’яўляецца гістарычным і культурным месцам нашага горада. Але пэўная тэрыторыя набярэжнай канала Агінскага не дагледжана і забруджана смеццем. Бераг канала, газоны, лаўкі маюць непрыстойны выгляд і г.д. Таму звяртаемся да Вас як кіраўніка ЖКГ вырашыць гэту праблему”, – паведамляецца ў звароце.
Пад зваротам свае подпісы паставілі ўжо некалькі дзясяткаў чалавек.
Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтаркі
