Слонімцаў пратрымалі ў міліцыі тры гадзіны



Грамадскіх актывістаў са Слоніма Алеся Масюка і Міхаіла Сашко ў Слонімскім РАУС пратрымалі тры гадзіны і адпусцілі дамоў.

Яны былі затрыманы ў панядзелак, 1 мая. Спачатку быў затрыманы кіраўнік слонімскай арганізацыі РЭП Міхаіл Сашко. Яго затрымалі пры выхадзе з пад’езда шматпавярховага дома супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў мясцовы РАУС. А потым на плошчы Леніна быў затрыманы міліцыянтамі і сябра БХД Алесь Масюк.

Беларускае Радыё Рацыя