Слонімцы 25 Сакавіка адсвяткуюць у Менску
У нядзелю, 17 сакавіка, адбылося пасяджэнне сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.
На сваім пасяджэнні сябры згуртавання вялі гутарку пра занадта актыўную дзейнасць пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча. І аднагалосна прапанавалі ў адпаведнасці з артыкуламі 9 і 43 Венскай канвенцыі “Аб дыпламатычных адносінах” аб’явіць ампасадара Расейскай фeдэрацыі Міхаіла Бабіча персонай non grata.
Падчас пасяджэння згуртавання слонімцы вырашылі 25 Сакавіка разам з усёй Беларуссю сустрэць у Менску і адсвяткаваць 101-ю гадавіну Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэты дзень было разгледжана і шэраг іншых актуальных пытанняў, якія ўзніклі. А потым сябры згуртавання шчыра павіншавалі кіраўніка свабоднага прафсаюза на Слонімшчыне Міхася Сашко з юбілеем і пажадалі яму здароўя і дабрабыту.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім