Слонімцы хочуць абмеркаваць будучыню Беларусі
Старшыня Слонімскай Рады гарадской арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне” Павел Севасцьян звярнуўся да старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча з просьбай прадаставіць актавую залу інтэрната №4 ГУП “Слонімскае ЖКГ” ці малую залу Слонімскага цэнтра культуры для сустрэчы жыхароў Слоніма з прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў Беларусі. Мэта такой сустрэчы – абмеркаванне перспектыўных шляхоў развіцця Рэспублікі Беларусь і атрыманне канкрэтных прапаноў падчас сустрэчы.
Такую сустрэчу слонімцы плануюць правесці 3 красавіка. У ёй мяркуюць прыняць удзел каля 50 чалавек. Але пакуль Павел Севасцьян чакае адказу ад старшыні Слонімскага райвыканкама.
Беларускае Радыё Рацыя
