Слонімцы хочуць лепшай медыцыны



У Слоніме сябры грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль” пачалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам, які яны плануюць адправіць у Палату прадстаўнікоў, Савет Міністраў, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства фінансаў і Слонімскі райвыканкам. У звароце паведамляецца, што слонімцы патрабуюць павялічыць фінансаванне на ахову здароўя беларусаў, спыніць аказанне платных паслугаў на медыцыну, забяспечыць усе медыцынскія ўстановы Беларусі камп’ютарызацыяй, распрацаваць канкрэтную праграму стымулявання і ўтрымання медыцынскіх кадраў, падвысіць ім заробак, праводзіць перыядычна абследаванне жанчын пасля 50 гадоў у мамолагаў, паменшыць колькасць лекаў, якія адпускаюцца па рэцэптах, стварыць пазабюджэтны дзяржаўны медыцынскі фонд, які павінен фармавацца з акцызаў ад гандлю спіртных напояў, тытуню, цыгарэт, гульнёвага бізнесу і г.д.

Што датычыць Слонімшчыны, дык у звароце паведамляецца, што неабходна здзейсніць меры па кадравым забеспячэнні слонімскіх паліклінік і шпіталяў спецыялістамі, пабудаваць у Слоніме новую стаматалагічную і дзіцячую паліклінікі, устанавіць у паліклініках новыя рэнтген-апарат, апарат ультрагукавага даследавання, флюараграфічны апарат і іншыя, адкрыць на базе палікліннікі кабінет анколага і г.д.

Па словах аднаго з актывістаў грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль” Івана Бедкі, ужо сабрана больш за 110 подпісаў. Збор подпісаў працягваецца.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара