Слонімцы хочуць палепшыць рух грамадскага транспарту



У Слоніме адбыўся “круглы стол” сяброў грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль”. Падчас сустрэчы слонімцы абмеркавалі пытанні наконт паляпшэння абслугоўвання насельніцтва горада і раёна грамадскім транспартам.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сябры грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль” падрыхтавалі калектыўны зварот у Слонімскі райвыканкам, Слонімскі аўтапарк № 3, Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь са сваімі прапановамі, якія яны сабралі сярод слонімцаў па паляпшэнню руху гарадскога транспарту па горадзе Слоніме і па Слонімскім раёне.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Асабліва занепакоеныя слонімцы тым, што, калі прыязжаеш на цягніках на вакзал, то немагчыма заехаць у мікрараёны горада і дабрацца да вёсак. Сябры грамадскай ініцыятывы ў звароце прапануюць свае варыянты вырашэння гэтых праблемаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У бліжэйшыя дні пад калектыўным зваротам сяброў “Народнага кантролю” пачнецца збор подпісаў у Слоніме і раёне.

 

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя. Слонім

 

Фота аўтара