Слонімцы незадаволены, што іх горад заставілі “табаком” і “табакеркамі”
У Слоніме пачаўся актыўны збор подпісаў сярод гараджан супраць таго, што Слонім поўнасцю завалілі кіёскамі з “табаком” і “табакеркамі”.
Ніхто пра гэта не запытаў у жыхароў Слоніма, а “табакеркі” і “табакі” з’явіліся паўсюль: на прыпынках, каля крамаў, у жыллёвых раёнах горада, каля школ і дзіцячых садкоў – усюды. У іх прадаюцца цыгарэты з раніцы да позняга вечара. Ідзе адкрытая рэклама тытуню. За мінулы год слонімцаў стала менш на 425 чалавек, многія з іх памерлі ад хваробаў, звязаных з курэннем.
Але тое, што Слонім завалілі “табаком” і “тытунём”— ніхто гэту праблему не вырашае. Няма спраў да гэтай праблемы ні ў мясцовых дэпутатаў, ні ў кіраўніцтва раёна, ні ў медыкаў. А людзі катэгарычна супраць за адкрытае функцыянаванне “табакерак” і “табакоў” і патрабуюць іх неадкладна знішчыць.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара