Слонімцы падалі дзве заяўкі на пікеты
Сябра Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка ў пянядзелак, 14 верасня, падаў дзве заяўкі ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне пікету 4 кастрычніка ў гарадскім парку на Опернай вуліцы.
Мэта першага пікету – перадвыбарчая агітацыя супраць усіх кандыдатаў.
Другая заяўка пададзена на пікет 10 кастрычніка. Мэта другога пікетe – інфармаванне насельніцтва пра стан медыцынскага абслугоўвання. Па гэтай праблеме ў Слоніме праводзіцца збор подпісаў да ўладаў за паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання на Слонімшчыне і ў Беларусі ў цэлым. Ужо сабрана каля 200 подпісаў.
Па словах Івана Бедкі, “шансаў на тое, што Слонімскі райвыканкам дазволіць правесці гэтыя пікеты, мала. Тым больш, што за апошнія 15 гадоў у Слоніме не быў дазволены ніводзін пікет і мітынг”.
Беларускае Радыё Рацыя
