Слонімцы падалі заяўку на пікет 25 сакавіка
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падалі заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне ў Слоніме пікету ў Дзень Волі 25 сакавіка.
Па словах Віктара Марчыка, мэта пікету ў Слоніме – выступіць за кансалідацыю грамадства, згуртаванне беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны. Удзельнікі пікету таксама будуць патрабаваць свабоду палітвязням, правядзенне ў 2021 годзе новых, сумленных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў, а таксама выступяць за спыненне прававога бязмежжа.
Беларускае Радыё Рацыя
