Слонімцы падтрымалі палітвязня Яўгена Васьковіча
Сябры Слонімскага аргкамітэта БХД сабралі пэўную суму сродкаў у падтрымку палітвязня Яўгена Васьковіча.
Сродкі перадаў кіраўнік Слонімскага аргкамітэта БХД Іван Бядко праз сустаршыню аргкамітэта па стварэнні БХД Паўла Севярынца.
Гэтым самым слонімскія хрысціян-дэмакраты выказалі падтрымку, у тым ліку і маральную, Яўгену Васьковічу, які знаходзіцца ў Магілёўскай калоніі № 15.
Сёлета 12-га кастрычніка споўнілася роўна тры гады, як ён трапіў у турму. За гэты час Яўген прайшоў праз цяжкія выпрабаванні – шматлікія змяшчэнні ў штрафны ізалятар, усебаковы ціск, абмежаванні, цяжкая псіхалагічная атмасфера. Улады ўсялякімі сіламі хацелі выціснуць з яго прашэнне аб памілаванні. Але Яўген вытрымаў і працягвае трываць.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім