Слонімцы патрабуюць і заклікаюць



Сябры Згуртавання дэмакратычных сіл Слонімшчыны звярнуліся са зваротам да адміністрацый рознага ўзроўню і насельніцтва Слонімшчыны і ўсёй Беларусі.

У звароце паведамляецца:

Мы, сябры Згуртавання дэмакратычных сіл Слонімшчыны,

ПАТРАБУЕМ ад уладнага рэжыму:

  1. Лукашэнку – у адстаўку.
  2. Вызваліць палітычных зняволеных і захопленых на мірных акцыях.
  3. Перадаць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы выбранаму прэзідэнту Святлане Ціханоўскай.

ЗАКЛІКАЕМ працоўных Беларусі:

  1. Выходзьце з афіцыйных прафсаюзаў, стварайце на прадпрыемствах і ва ўстановах суполкі незалежных прафсаюзаў. Час кожнаму з нас станавіцца, быць арганізаванай сілай, адказнай за ўласны лёс і за лёс нашай Беларусі.
  2. Моладзь! Выходзьце з радоў БРСМ. Далучайцеся да незалежнага прафсаюзнага руху і іншых грамадскіх незалежных суполак.

ДАВАЙЦЕ ДАЛУЧАЦЦА да жыхароў Слоніма, якія на агульнагарадскім сходзе 16 жніўня аднагалосна папярэдзілі рэжым Пуціна: “Не ўмешвайцеся ў справы суверэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Нам вайна не патрэбна”.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім