Слонімцы пісалі дыктоўку і гутарылі пра юбілей БНР
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл 21 лютага адзначылі Міжнародны Дзень роднай мовы.
У гэты дзень некалькі чалавек напісалі дыктоўку па кнізе Алеся Краўцэвіча “Альгерд”. Дыктоўку чытаў сябра БХД Іван Бедка.
Пасля дыктоўкі сябры згуртавання абмеркавалі свой план святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі на Слонімшчыне. Найперш, слонімцы ў сакавіку ўшануюць памяць пра сваіх знакамітых землякоў, правядуць шэраг творчых сустрэч і прэзентацый.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
