Слонімцы просяць уладу спыніць прававое бяспраўе



Яшчэ 4 лістапада грамадскія актывісты Слоніма наведалі мясцовы райвыканкам з мэтай сустрэцца са старшынём Слонімскага райвыканкама Генадзем Хомічам. Але ён адсутнічаў, таму пагутарыць удалося толькі з яго намесніцай Тэрэсай Юшкевіч.

Асноўную думку, якую слонімцы хацелі данесці да кіраўніцтва Слонімскага райвыканкама, – гэта спыніць усёдазволенасць і прававое бяспраўе з боку сілавых структур Слоніма, спыніць пераслед жыхароў Слонімшчыны, якія на мірных дэманстрацыях патрабуюць вызвалення ўсіх палітзняволеных і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў.

Падчас сустрэчы з намеснікам старшыні Слонімскага райвыканкама спадарыняй Юшкевіч грамадскія актывісты прывялі канкрэтныя прыклады неправамоцных дзеянняў мясцовых праваахоўных органаў. Заклікалі мясцовую ўладу пачаць рэальны дыялог з грамадзянамі для сумеснага пошуку рашэння па выхадзе краіны з палітычнага крызісу. Заклікалі стварыць аднолькавыя ўмовы для працы мясцовых СМІ.

Пасля сустрэчы спадарыня Юшкевіч паабяцала абмеркаваць прапановы грамадскіх актывістаў з кіраўніцтвам райвыканкама і даць пісьмовы адказ. І вось прыйшоў той самы пісьмовы адказ. Ён сёння публікуецца.

Беларускае Радыё Рацыя