Слонімцы прыгадалі тых, хто ваяваў



У панядзелак, 22 чэрвеня, сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл прыгадалі пачатак вайны і распавядалі пра сваіх дзядоў і бацькоў, якія прайшлі дарогі вайны.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Іван Бедка прынёс бацькаў пінжак з узнагародамі. Бацька яго Сямён Бедка ваяваў на Другім Беларускім фронце, быў узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. Сярод усіх узнагарод – сын Іван Бедка захаваў і бацькаў баявы медаль “За адвагу”.

Міхаіл Караткевіч пазнаёміў прысутных таксама з рознымі ўзнагародамі свайго бацькі. Бацька яго Мікалай Караткевіч родам з Кармы Гомельскай вобласці. Прайшоў вайну ад Сталінграда да Берліна. Меў шмат узнагарод і баявых і пасля вайны – працоўных. Міхаіл Караткевіч прыгадаў бацькавы аповеды пра тыя страшныя і цяжкія гады, а таксама пажадаў усім, каб больш вайны на нашай зямлі ніколі не было.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара