Слонімцы распавялі вядомаму блогеру пра праблемы горада
У Слоніме адбылася сустрэча вядомага менскага блогера, фатографа і грамадскага актывіста Антона Матолькі.
Слонім госць наведаў упершыню, хаця вельмі ўважліва і грунтоўна адсочвае на сайтах усе падзеі, якія тут адбываюцца. Распавёў пра Антона і пазнаёміў з ім беларускі палітык Аляксей Янукевіч, які таксама прысутнічаў на сустрэчы.
Антон Матолька ўзнімае розныя грамадскія лакальныя і нацыянальныя праблемы ў Беларусі. Найперш яго хвалююць праблемы тых людзей, якія жывуць у рэгіёнах. Антон выслухаў слонімцаў, якія распавядалі яму аб праблемах у іх горадзе і раёне. А іх аказалася даволі шмат. Гэта найперш праблемы з медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва, з памяшканнем для інвалідаў, з працаўладкаваннем людзей, са станам гарадскіх вуліц і завулкаў, з рухам гарадскога транспарту, з жыллём для маладых спецыялістаў, з забруджваннем горада “табакеркамі” і дзесяткі іншых.
Беларускае Радыё Рацыя
