Слонімцы возьмуць удзел у выбарах і ўшануюць землякоў
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл у суботу, 16 студзеня, правялі першую ў гэтым годзе сходку. Яе адкрыў грамадскі актывіст Іван Шэга. Сябра слонімскай суполкі БНФ Віктар Марчык выступіў са справаздачай згуртавання перад прысутнымі за мінулыя паўгода.
На сходзе быў выбраны на шэсць месяцаў новы каардынатар Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Ім стаў Сяргей Бузун. Сябры згуртавання абмеркавалі планы сваёй дзейнасці на бягучы год. У прыватнасці, гэта актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах, правядзенне гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай наданню Слоніму магдэбургскага права, святкаванне юбілеяў Алега Лойкі і Васіля Супруна, Дня Волі і ўшанаванне Міхала Валовіча і ўдзельнікаў паўстання 1830-1833 гадоў у вёсцы Парэччы і шэраг іншых.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім