Слонімцы вярнуліся з мітынгу незалежных прафсаюзаў
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл прымалі ўдзел у менскім мітынгу, арганізаваным Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў.
Па словах Віктара Марчыка, сябры згуртавання спакойна даехалі да Менску і вярнуліся назад у Слонім. “Нас ніхто, як на 25 Сакавіка, не затрымліваў і ўсё абыйшлося добра. На мітынгу ў Кіеўскім скверы мы ярка прадставілі свой горад і разам з усімі прысутнымі далучыліся да мітынгу і патрабаванняў адмяніць Дэкрэт № 1 і прыняць новы эканамічны курс дзяржавы, каб палепшыць жыццё нашых людзей”, – адзначыў Віктар Марчык.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя