Слонімцы – за якасную медыцыну
Мясцовыя сябры стваранай партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” завяршылі збор подпісаў у межах кампаніі „За якасную медыцыну для ўсіх”. Атрымалася сабраць 405 подпісаў, якія накіравалі як у слонімскі раённы выканкам, так і ў Палату прадстаўнікоў, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства фінансаў.
Пра гэта нам расказаў каардынатар БХД у Слоніме Іван Бедка:
– Цяпер усім вядома якая ў нас медыцына – медыцына, напэўна, толькі ў Менску, за высокімі платамі з калючым дротам, з камерамі, я думаю, што там медыцына. Усюды ў асноўным якая яна медыцына – не якасная, не для людзей. Заўсёды кожны чалавек калі што робіць, то ён спадзяецца на лепшае, так і мы рабілі з той мэтай, каб нешта памянялася.
Іван Бедка распавёў, што частка слонімцаў падпісвалася ахвотна, іншыя – баяліся ставіць свой подпіс, хоць на словах і падтрымлівалі актывістаў у іх справе.
Адзначым, што кампанія БХД „За якасную медыцыну для ўсіх” праходзіць па ўсёй Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя