Слонімцы збіраюць подпісы за бел-чырвона-белы сцяг
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл распачалі ў Слоніме збор подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцягу. “Мы настойваем на тым, каб Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь уключыла бел-чырвона-белы сцяг у спіс гістарычных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь”, — паведамляецца ў калектыўным звароце. Подпісы пад зваротам будуць накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэства культуры і ў Палату прадстаўнікоў РБ.
Па словах кіраўніка Слонімскай арганізацыі БХД Івана Бедкі, ужо сабрана каля 50 подпісаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
