Служба бяспекі Лукашэнкі не пусціла лекара да паміраючага пацыента
У Маладзечне падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі памёр пацыент – Служба бясьпекі не пусціла лекара.
Як паведамляе телеграм-канал медыкаў «Белыя халаты», падчас нядаўняга візіту Лукашэнкі ў маладзечанскі шпіталь памёр чалавек:
«Практычна ўвесь персанал быў гвалтоўна, пад кантролем” сілавікоў”, ізаляваны па кабінетах без права перамяшчэння па шпіталю, што прывяло да трагічнага эпізоду: у аддзяленні кардыялогіі паўстала экстраная сітуацыя, тэрмінова выклікалі рэаніматолага. Лекара не прапусцілі „сілавікі”. У такіх сітуацыях лік можа ісці на хвіліны. На жаль, пацыента выратаваць не ўдалося».
У паведамленні ўдакладнілі, што супрацоўнікаў з ліку «нядобранадзейных» было загадана наогул не пускаць на працу ў той дзень. Дайшло да таго, што ў адным аддзяленні лекара адправілі ў камандзіроўку, і аддзяленне засталося без спецыяліста.
Беларускае Радыё Рацыя