Службы занятасці Берасцейшчыны адрапартавалі пра працаўладкаванне 12 тыс. грамадзян



Хто шукае працу? На Берасцейшчыне службы занятасці паведамілі, што за першае паўгоддзе працаўладкавалі звыш 12 тысяч грамадзян. Чыноўнікі называюць гэтыя лічбы станоўчымі і запэўніваюць, што беспрацоўе значна змяншаецца.

Пінскі блогер Мікалай Клімовіч, які асабіста прайшоў праз дапамогу цэнтра занятасці адзначае, што працу шукае не служба, а сам беспрацоўны:

— Калі сам працы не знойдзеш ніхто яе табе шукаць не будзе. Нават у цэнтры занятасці адкрыта кажуць: Навошта вы сюды ходзіце? Шукайце працу самі. Дае такі чысты аркуш і з ім ты ходзіш і шукаеш працу. Знаходзіш працу і кажаш, вось я там ці там знайшоў працу. Яны даюць нібы накіраванне пра тое, што яны знайшлі гэтую працу і з гэтым накіраваннем адзначаеш у таго чалавека ці арганізацыі, дзе ты гэтую працу знайшоў і ўжо ідзе такая працэдура нібы гэтую працу знайшоў цэнтр занятасці.

Шмат грамадзян, якія сутыкнуліся з бюракратызмам службаў занятасці адмаўляюцца ад паслуг установы і такім чынам нібы змяншаецца колькасць беспрацоўных.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя