Смаргонь збірала подпісы за Святлану Ціханоўскую
5 чэрвеня з 12.00 да 20.00 у Смаргоні працаваў пікет па зборы подпісаў за рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Арганізатары прасілі трымаць дыстанцыю і быць у масках. Народ збольшага прыслухоўваўся. Жадаючых пакінуць свой подпіс было шмат. Перыядычна стваралася чарга.
Беларускае Радыё Рацыя, Смаргонь
Фота з фэйсбука Алеся Дзергачова і з суполкі “Слухи Сморгонь”
