Смаргонскага прадпрымальніка асудзілі за паклёп на міліцыянтаў



Смаргонскага прадпрымальніка асудзілі за паклёп на міліцыянтаў. 2 года і 6 месяцаў “хіміі” прысудзілі смаргонскаму прадпрымальніку Рамуальду Улану за паклёп на міліцыянтаў, піша Белсат.

Напачатку восені ў Смаргоні з’явіліся ўлёткі, дзе былі напісаныя асабістыя дадзеныя міліцыянтаў, а таксама на ўлётках сцвярджалася, што міліцыянты даюць ілжывыя сведчанні на судах.

Рамуальд сфатаграфаваў улёткі, што віселі ў Смаргоні, і размясціў фота ў гарадской суполцы ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. За гэта сямёра смаргонскіх міліцыянтаў падалі ў суд на прадпрымальніка.

55-гадовы Рамуальд Улан аказвае друкарскія паслугі, у яго офісе ў верасні было канфіскавана 13 адзінак тэхнікі.

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота з асабістай старонкі Рамуальда Улана ў Facebook