Смаргонцу Аляксандру Нагелу прысудзілі 3 гады калоніі
У Смаргоні суддзя аблсуда Віктар Сянько прысудзіў 3 гады калоніі агульнага рэжыму Аляксандру Нагелу за нібыта распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў „праваахоўных органаў”. Да гэтага Аляксандр Нагела меў 3 спагнанні па адміністрацыйным артыкуле 23.34.
Нагелу звінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным часткай 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса. Як можна было зразумець, у дадзеным выпадку – да супрацоўнікаў міліцыі агулам.
Па гэтым артыкуле абвінавачванне расцаніла 13 каментароў у тэлеграм-канале “Смаргонь-ЧАТ”, якія Аляксандр Нагела даваў на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да пратэстоўцаў пасля мінулагодніх выбараў.
Абвінавачваны сваю віну ў распальванні сацыяльнай варожасці не прызнаў.
„Гарадзенская вясна”
