Смерць за рулём у Баранавічах
У Баранавічах кіроўца памёр за рулём рэйсавага аўтобуса, пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Дзмітры Іванюк. З яго слоў, на адным з канцавых прыпынкаў грамадскага транспарту позна ўвечары ў кабіне аўтобуса быў знойдзены памерлы 59-гадовы кіроўца. Мужчына сядзеў за рулём, бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці на яго целе не выяўлена.
– Праводзіцца праверка. Выяўлена, што кіроўца рэйсавага аўтобуса на канцавым прыпынку, прыкладна ў 22.25, быў знойдзены на сядзенні кіраўца аўтобуса. Пасажыраў у гэты час у аўтобусе не было. Прызначана судова-медычная экспертыза, каб дазнацца прычыну смерці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, работнік аўтапарка Баранавіч памёр з-за праблем з сэрцам. Як стала вядома, першымі аб смерці кіроўцы даведаліся яго калегі. Яны забілі трывогу, калі іх напарнік прапусціў некалькі сваіх рэйсаў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя