СМІ: мэтай тэрарыстаў у Бельгіі былі АЭС



Асноўнай мэтай тэрарыстаў павінны былі стаць бельгійскія атамныя электрастанцыі, але арышт удзельніка групы – Салах Абдэслама – прымусіў тэрарыстаў паскорыць дзеянні і здзейсніць выбухі на транспарце. Пра гэта паведаміла ў чацвер газета La Dernière Heure.

4212128

„Арышт Абдэслама адцяў галаву брусельскай тэрарыстычнай суполцы і дазволіў пазбегнуць больш маштабных тэрактаў, адной з мэтаў якіх павінны былі стаць бельгійскія атамныя электрастанцыі”, – паведаміла газета са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах.

„Смяротнікі БРАТЫ Бакраўі, якія прывялі ў дзеянне бомбы ў аэрапорце і ў метро Бруселя, былі менавіта тымі двума неназванымі асобамі, якія ў снежні ўсталявалі ўтоеную камеру перад домам кіраўніка бельгійскай атамнай праграмы. Акрамя таго, менавіта ім належаць відэазапісы падыходаў да дома і маршрутаў руху гэтага чалавека працягласцю некалькі дзясяткаў гадзін, якія паліцыянты выявілі падчас контртэрарыстычнай аперацыі ў кватэры іншага члена гэтай жа тэрарыстычнай суполкі і падазраванага ў парыжскіх тэрактах Мухамеда Бакалы, „- адзначае газета.

„Сёння дадзеныя следства сведчаць, што менавіта браты Бакраўі ажыццяўлялі гэтую здымку,” – падкрэслівае выданне.

Акрамя гэтага, газета нагадвае, што менавіта АЭС „Ціанж” на поўдні Бельгіі стала адным з аб’ектаў, эвакуяваных уладамі адразу пасля выбухаў у Бруселі.

Паводое ТАСС

Фота AP Photo/Yves Logghe