Смяротныя заробкі ў Расеі
Каб утрымліваць сям’ю на плыву, беларусы едуць на заробкі ў суседнія краіны, раней большасць у Расею, адкуль нярэдка вяртаюцца ў трунах. Як гэта здарылася ў некалькіх берасцейскіх сем’ях.
Тры гады таму не вярнуўся адзіны сын бацькоў, год таму – бацька двух маленькіх дзетак, гаворыць цешча Вольга:
– Тут пайшоў уладкаваўся на завод жалезабетонных вырабаў, два месяцы не плацілі грошы, а сям’ю ж карміць трэба, за кватэру плаціць трэба. Як жыць? На працягу двух месяцаў атрымаў два мільёны тады яшчэ. А два мільёны, дзвесце рублёў – гэта што такое? Вось і паехаў на заробкі. На заробках яны ж там працуюць, зарабляюць грошы, каб прывесці, без сну і адпачынку. Вось і не стала ў мяне зяця ў 29 гадоў.
– Сын у Орск паехаў, яму было 32 гады, там яго прырэзалі.
Паводле кіраўніцы прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіды Міхнюк, некаторых, хто вяртаецца, даводзяць на радзіме да самагубства праз абвесткі з камісій па дармаедству. Мы павінны змяніць гэту сітуацыю.
Беларускае Радыё Рацыя