Снегапады паадключалі электрычнасць
Снегапады пакінулі без электрычнасці амаль паўтары сотні населеных пунктаў Беларусі. Пра гэта паведамляе „Белэнерга”.
У прыватнасці, засталіся без электразабеспячэння 146 трансфарматарных падстанцыяў у Берасцейcкай і Віцебскай абласцях.
Міністэрства надзвычайных справаў паведамляе, што снегапады не выклікалі затораў на дарогах. У Берасцейскай вобласці ратавальнікі дапамаглі дастаць са снежных заносаў тры аўтамабілі (1 грузавы і 2 легкавых), у якіх знаходзіліся пяць чалавек. Таксама ратавальнікі ачышчалі дарогі ад паваленых дрэваў. Пацярпелых няма.
