Сноп супраць рыцара: Сімволіка сучаснай Беларусі
У Варшаве пасля доўгіх вакацыяў ізноў распачаўся сезон курсаў «Мова Нанова».
Тыя, хто прыйшоў ў Беларускім Доме ў Варшаве, распавялі пра сябе і свае летнія прыгоды, а галоўнай зоркай сустрэчы стала Святлана Куль-Сяльверстава, гісторык і паэтка.
Тэмай выступу ў навуковай частцы стала «Сноп супраць рыцара. Сімволіка сучаснай Беларусі».
– Я акрэсьліла два архетыпы ў нашай сімволіцы – сноп і рыцар. Рыцара будзе сімвалізаваць “Пагоня”, а снапа будзе сімвалізаваць сучасны герб. Праўда семантыка яго вельмі цікавая, бо як вы ведаеце, зоркі бачныя толькі на зыходзе сонца. Калі нармальны геральдыст чытае знакі, якія тут паказаны, то гэта сонца на зыходзе і сілуэт краіны, якая знікае. Калі мы бярэм “Пагоню” – то гэта сімволіка рыцарская, сімволіка годнасці, сімволіка шляхецкая, не мужыцкая. У сімволіцы снапа ляжыць архетып беларуса-мужыка.
Заняткі «Мова Нанова» адбываюцца штотыдзень у Беларускім Доме ў Варшаве на вул. Вейскай 13/3. Беларускае Радыё Рацыя з’яўляецца медыйным партнёрам варшаўскага цыклу.
[Not a valid template]
Станіслаў Раманчук, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.
Фота аўтара